Гасцёўня “Катарсіса”

Чарговым госцем літаратурнага клуба “Катарсіс” стала вядомы беларускі пісьменнік і літаратурны крытык Шатыронак Ірына Сяргееўна. Падчас творчай сустрэчы з маладымі паэтамі і празаікамі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Ірына Сяргееўна расказала пра свае творчыя планы, падзялілася сакрэтамі напісання мастацкага твора, азначыла стан сучаснай беларускай літаратуры.
У сваю чаргу студэнты задалі госце шэраг пытанняў пра тэхніку стварэння мастацкага твора, пра адносіны самой Ірыны Сяргееўны да творчасці маладых аўтараў і сучаснай літаратуры, пра жанравыя асаблівасці прозы Шатыронак.
У канцы імпрэзы Ірына Сяргееўна падарыла клубу “Катарсіс” сваю апошнюю кнігу “Командир”, а гаспадары ўручылі на памяць госце калектыўны літаратурны зборнік “Менестрэлі Асклепія” з аўтографамі аўтараў і пасведчанне Ганаровага сябра літаратурнага клуба “Катарсіс”.