“Катарсіс” распачынае
07 сентября 2023 — 08:13

У сценах музея беларускай этнаграфіі ГрДМУ адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне актыву літаратурнага клуба “Катарсіс”.
Удзельнікі абмеркавалі планы на будучае, вызначылі асноўныя праблемы ў дзейнасці клуба і шляхі іх вырашэння.
Былі прыняты ў сябры клуба новыя маладыя аўтары. З нагоды Дзён беларускай пісьменнасці правялі цікавы літаратурны батл.