Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб Навіны і аб'явы

“Катарсіс” зноў на Алімпе

09 февраля 2023 — 08:23

Падведзены вынікі Рэспубліканскага літаратурнага конкурса студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Аўтограф-2022”. Прыемна адзначыць паспяховае выступленне на ім літаратурнага клуба “Катарсіс” Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Нашы паэты і празаікі ўзялі 17 дыпломаў пераможцаў і прызёраў названага конкурса. Гэта другі вынік сярод усіх універсітэтаў Рэспублікі Беларусь (лепшым было толькі літаратурнае аб’яднанне “Ветліца” БДТУ). Віншуем нашых пераможцаў і прызёраў у розных намінацыях (паэзія, проза, публіцыстыка):


Проза

Пашкевіч Макар - 1 месца

Паэзія

Трацяк Дзіяна - 1 месца

Полудзень Арцемій - 1 месца

Валько Мікіта – 1 месца

Макавецкая Караліна - 1 месца

Хільмановіч Яўгенія - 1 месца

Валько Мікіта - 2 месца

Трафімчук Ксенія - 3 месца

Туровіч Аляксей - 3 месца

Шымчук Лізавета - 3 месца

Комар Яна – 3 месца

Гарыслаўская Дзіяна - 3 месца

Пятроўская Кацярына - 3 месца

Фантастыка

Пашкевіч Макар - 1 месца

Кугач Мікалай– 2 месца

Завіленчык Пелагія - 3 месца

Публіцыстыка

Валько  Мікіта – 1 месца

Апроч гэтага спецыяльнымі дыпломамі за актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе ўзнагароджаны аўтары:

Пашкевіч Макар

Валько Мікіта

Хільмановіч Яўгенія

Спацыяльным дыпломам за шматгадовую выніковую дзейнасць узнагароджаны кіраўнік творчага аб’яднання “Катарсіс”   Варанец Віктар Іванавіч.

Віншуем!

 

                                                                         Літаратурны клуб “Катарсіс” УА “ГрДМУ”

 

Назад