“Літрэкс” у “Кафішцы”
Літаратурны клуб “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта сумесна з гуртком “Домік чытача” правёў ужо пятую ў гэтым сезоне літаратурна-творчую гульню “Літрэкс”.
Праўда, гэтым разам яна адбывалася крыху ў іншым фармаце, а менавіта ў гродзенскай кавярні “Кафішка” на вуліцы Савецкай.
Прыемна адзначыць, што ў гульні ўпершыню прыняла ўдзел каманда факультэта замежных навучэнцаў. У цеплай, утульнай атмасферы гучалі вершы беларускіх і сусветных паэтаў, было шмат добрай музыкі, гумару і цудоўнага настрою.
Далучаліся да гульні і выпадковыя наведвальнікі кавярні, з задавальненнем адказваючы на пытанні вядучых.
Мяркуецца і надалей праводзіць гульні ў новым фармаце, паколькі такое пажаданне гучала практычна ад усіх удзельнікаў.