Новыя вяршыні “Катарсіса”
06 апреля 2022 — 13:05
Днямі ў Мінску завяршыўся Міжнародны літаратурны конкурс маладых аўтараў “Славянскі калейдаскоп”, у якім прынялі ўдзел і сябры літаратурнага клуба “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Прыемна адзначыць, што і гэтым разам мы не засталіся без узнагарод.
Так, Макар Пашкевіч заняў ІІ месца ў намінацыі “Проза”, а Мікіта Валько ІІІ месца ў намінацыі “Паэзія”.
Віншуем нашых прызёраў!
Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец