СВЕТ ЗАХАПЛЕННЯЎ
16 января 2024 — 10:19

Раз на два гады ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” праводзіць абласны агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”, у якім прымаюць удзел навучальныя ўстановы, прадпрыемствы, дамы культуры вобласці.
Гэтым разам у конкурсе прыняў удзел літаратурны клуб “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. І досыць удала.
Журы конкурсу адзначыла вялікую, плённую працу “Катарсіса” і ўзнагародзіла дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Гісторыка-краязнаўчы клуб”.
Віншуем дыпламантаў!