ТВОРЧЫ ДЭСАНТ “КАТАРСІСА”
14 сентября 2023 — 15:51

Напярэдадні Дня народнага адзінства сябры літаратурнага клуба “Катарсіс” правялі шэраг творчых сустрэч са студэнтамі 1 курса Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, пад час якіх былі ўзняты такія пытанні, як патрыятызм, адзінства нацыі, павага да сваёй краіны.
Паэты і празаікі пачыталі свае творы, расказалі пра клуб “Катарсіс”, адказалі на шматлікія пытанні першакурснікаў.