Творчы год “Катарсіса”
Традыцыйна напрыканцы навучальнага года сябры літаратурнага клуба “Катарсіс” збіраюцца разам, каб падвесці вынікі сваёй дзейнасці за дадзены перыяд. А пахваліцца ёсць чым.
За 2022-2023 навучальны год паэты і празаікі клуба правялі больш за дзясятак сустрэч з аматарамі мастацкага слова, друкавалі творы ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Маладосць”, газеце “Эскулап”.
На рэгулярнай аснове сталі праводзіць інтэлектуальна-творчую гульню “Літрэкс”. На Рэспубліканскім літаратурным конкурсе сярод студэнцкай моладзі заваявалі 22 дыпломы ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Публіцыстыка”, “Фантастыка”.
Але самае галоўнае, што адзінае на Гродзеншчыне і сярод медыцынскіх універсітэтаў Беларусі маладзёжнае літаратурнае аб’яднанне працягвае сваё актыўнае функцыянаванне, папаўняецца новымі таленавітымі аўтарамі. Самыя актыўныя сябры клуба былі ўзнагароджаны дыпломамі “Катарсіса”.
Не менш традыцыыйным стаў і штогадовы адкрыты літаратурны конкурс клуба “Катарсіс”. У гэтым годзе ён праводзіўся ў 12-ы раз. Удзел у конкурсе прынялі аўтары з розных куткоў Гродзеншчыны. Ну а пераможцамі сталі:
намінацыя “Проза”
1 месца - Дзіяна Кашлей
2 месца - Мікалай Кугач
3 месца - Андрэй Дарожкін
намінацыя “Паэзія”
1 месца - Арцемій Полудзень
2 месца - Мікіта Валько
3 месца - Караліна Макавецкая
Затым паэты пачыталі прысутным свае новыя вершы.
Наступны год стане юбілейным, 25-ым у гісторыі існавання клуба “Катарсіс”. І будуць новыя падзеі, здабыткі, творы. Да сустрэчы!
Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” Віктар Варанец