Студентам Студенческая жизнь Літаратурны клуб Навіны і аб'явы

Тыдзень беларускай мовы

27 сентября 2022 — 09:22

Літаратурны клуб “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прыняў актыўны ўдзел у Рэспубліканскім мерапрыемстве “Тыдзень беларускай мовы”.

Пачалося ўсё 16 верасня з напісання студэнтамі ГрДМУ агульнанацыянальнай дыктоўкі.

А ўжо ў панядзелак 19 верасня адбыўся конкурс паэтычнага чатырохрадкоўя “Родная мова, родны мой край!”. Было атрымана больш за два дзясяткі твораў, сярод якіх вызначыліся лепшыя:

Я сваю не забуду Радунь

Хоць туды і не хутка вярнуся

Радаводу майго там гавань,

І я гэтым заўжды ганаруся

                            (Кугач Мікалай)

 

Калі б павінен быў назваць

Любую мову роднай, я

На беларускай размаўляць

Хачу, як ўся мая сям'я. 

                         (Валько Мікіта)

 

Родная мова, прыгожая мова.

Мама, каханне, радзiма.

Сэрцу пяшчота - роднае слова,

Край мой адвечна любімы.
                     (Завіленчік Пелагія)

 

Родны горад адчыня едзверы,

Дзень яднання, браце беларус,

Мы з табой адной славянскай веры.

Я табой, краіна, ганарусь
                        
ымчук Лізавета)

 

Ад стагоддзяў даўніх і да сёння

Не сціхае гоман у Гародні.

Горад чыстае красы прыроднай,

Размаўляй смялей на мове роднай.

                                         (ДзіянаТрацяк)

Наступным яскравым мерапрыемствам стала творчая сустрэчы студэнтаў ГрДМУ з паэтамі літаратурнага клуба “Катарсіс”. Маладыя аўтары пачыталі свае творы, падзяліліся планамі, адказалі на шматлікія пытанні слухачоў.

Вялікую цікавасць выклікала ў студэнтаў ГрДМУ прапанова напісаць міні-эсэ на тэму “Родная мова для мяне – гэта…”. Розныя думкі, розныя меркаванні, але ў адным яны ўсе супалі: роднай мове быць, яе трэба ведаць, без яе не будзе нацыі.

Кульмінацыяй тыдня сталі экскурсіі студэнтаў нашага ўніверсітэта ў музей беларускай этнаграфіі ГрДМУ. Для многіх экскурсантаў стала адкрыццём, якая багатая спадчына беларусаў, колькі кемлівасці, майстэрства і любові аддалі нашы продкі, каб стварыць усе тыя рэчы, што паказаны ў экспазіцыях.

Тыдзень беларускай мовы – важная і патрэбнае мерапрыемства ў кантэксце патрыятычнага выхавання маладых беларусаў. Кожны чалавек яшчэ раз дакрануўся да багацця і прыгажосці роднай мовы, успомніў свае карані і вытокі, адчуў сябе грамадзянінам нашай агульнай радзімы – Рэспублікі Беларусь.

                                                    Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

 

Назад