ВЫПУСКНІКІ “КАТАРСІСА”
Літаратурны клуб “Катарсіс” шчыра віншуе з заканчэннем навучання ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце сваіх таленавітых паэтаў і празаікаў Валько Мікіту Андрэевіча, Пашкевіча Макара Сяргеевіча, Пратасеню Яўгенію Анатольеўну, Хільмановіч Яўгенію Мікалаеўну.
За час працы ў літаратурным клубе яны атрымалі васямнаццаць дыпломаў пераможцаў і празёраў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў, надрукавалі свае творы ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Вячэрні Гродна”, “Настаўніцкая газета”, “Медыцынскі веснік”, “Эскулап”, часопісе “Маладосць”, трох калектыўных літаратурных зборніках.
На рахунку гэтых маладых людзей дзясяткі сустрэч з чытачамі, удзел у Днях беларускага пісьменства з Слоніме, правядзенне шэрагу літаратурных квэстаў, літрэкса…
Сябры клуба “Катарсіс” жадаюць нашым выпускнікам натхнення ў працы, літаратуры, асабістым жыцці, бо ў кожным з вас гарыць трапяткая знічка таленту! Як трапна напісаў Мікіта Валько:
Пока в душе твоей Весна
Живёт и бурное цветенье,
Как чаша полная вина,
Тебе приносит наслажденье,
Живи и ты! Живи сейчас!
Дыши, и радуйся, и чувствуй,
Пока не умер, не угас
Огонь в груди твоей. Искусство…
Поспехаў, сябры!
Літаратурны клуб “Катарсіс”