Музей беларускай этнаграфіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта – адзіны музей падобнага тыпу ў медыцынскіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Музей створаны рукамі валанцёраў цэнтра “Cardis” ГрДМУ па ініцыятыве старшага выкладчыка кафедры рускай і беларускай моў Варанца Віктара Іванавіча, які і з’яўляецца кіраўніком дадзенага музея.
Экспазіцыя музея складаецца з 284 экспанатаў, пачынаючы з прылад працы каменнага века і да сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Сабраныя прадметы расказваюць пра жыццё і побыт беларускага народа ў складзе ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, у Савецкім Саюзе. Некаторыя рэчы сапраўды эксклюзіўныя і для новых наведвальнікаў музея з’яўляюцца сапраўдным адкрыццём. З выстаўленымі ў экспазіцыі прадметамі звязаны шэраг беларускіх легенд, якія з цікавасцю выслухоўваюць наведвальнікі. Штогод у музеі бывае каля тысячы экскурсантаў з медыцынскага ўніверсітэта, горада Гродна, Беларусі, замежныя госці.
Запрашаем наведаць Музей беларускай этнаграфіі ГрДМУ!
Наш адрас: 230009 г.Гродна, вул.Горкага,81, каб.304.
Кантакты: katarsis@grsmu.by