Экскурсія ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
23 апреля 2024 — 10:42

У перыяд з 9 па 19 красавіка 2024 года студэнты 2 курса медыка-псіхалагічнага і педыятрычнага факультэтаў ў суправаджэнні старшага выкладчыка кафедры І.С. Чарнякевіч наведалі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, а таксама тэрыторыю былога гродзенскага гета №1. На экскурсіях, што правёў загадчык аддзела Навейшай Гісторыі А.Ф. Вашкевіч, студэнты пазнаёміліся з жыццём і трагедыяй Гродзеншчыны ў часы Вялікай Айчыннай вайны.